Старонка:Жыццё і дзіўныя небывалыя прыгоды Рабінзона Крузо (1937).pdf/7

Гэта старонка не была вычытаная

хвалі паглынуць мяне, і ўсе мае клятвы, усе абяцанні, якія я даваў сабе ў хвіліны спалоху, выскачылі ў мяне з галавы.

На шосты дзень пасля выхаду ў мора, мы прышлі ў Ярмуцкую гавань. Надвор‘е было ціхае, вецер пасля буры быў сустрэчны, таму мы пасоўваліся няхутка. У Ярмуце мы былі вымушаны кінуць якар і прастаялі, чакаючы папутнага ветру, восем дзён. На працягу гэтага часу ў гавань прышло шмат караблёў. Мы, відаць, не прастаялі-б так доўга і ўвайшлі-б у раку з прылівам, але вецер быў вельмі свежы, а дзён праз пяць задзьмуў яшчэ мацней. Але якары і якарныя канаты ў нас былі моцныя і нашы матросы не трывожыліся і не чакалі бяды. Аднак на дзевяты дзень к ранню вецер яшчэ пахаладзеў, і хутка разгуляўся страшэнны шторм. Нават матросы былі вельмі ўстрывожаны. Я некалькі разоў чуў, як сам капітан, бесперастанку ходзячы па караблі, мармытаў напоўголас: «Мы прапалі! Мы прапалі!», што не перашкаджала яму аднак пільна назіраць за ходам работ, на караблі.

Нехта з нашых матросаў крыкнуў зверху, што карабль, які стаяў непадалёк ад нас наперадзе, пайшоў на дно. Яшчэ двое суднаў сарвалася з якараў і іх вынесла ў адкрытае мора. Што іх там чакала? Усе мачты былі збіты на іх гураганам.

Раптам сярод ночы адзін з матросаў, які спускаўся ў трум паглядзець ці ўсё там у парадку, закрычаў, што судна пачало цячы.