Старонка:Жыццё і дзіўныя небывалыя прыгоды Рабінзона Крузо (1937).pdf/70

Гэта старонка не была вычытаная

ад старой вяроўкі. Лямпачка асвятляла, але гэта не было роўнае і яркае святло свечкі.

Неяк раз, у той час, калі я быў заняты ўсімі гэтымі справамі па наладжванню сваёй гаспадаркі і шукаў у сваім складзе нейкую патрэбную рэч, мне трапіўся невялікі мяшэчак з ячмянём, які мы везлі для кур на караблі. Усё зерне, якое яшчэ засталося ў мяшку, было з‘едзена пацукамі (ва ўсякім разе, калі я зазірнуў у мяшок, мне здалося, што там адна труха), і таму, што мяшок быў мне вельмі патрэбен для нечага іншага, я вынес яго на дворык і вытрахнуў на зямлю пад гарой.

Гэта было незадоўга да пачатку праліўных дажджоў, аб якіх я ўжо казаў. Я даўно забыў пра гэтае здарэнне, не запамятаваў нават, на якім месцы я вытрахнуў мяшок. Але вось прайшло каля месяца, і я ўбачыў пад гарой, ля самай пячоры, некалькі зялёных парасткаў, якія нядаўна толькі вышлі з зямлі. Спачатку я думаў, што гэта тутэйшая расліна, якую я раней не бачыў. Але як я здзівіўся, калі яшчэ праз некалькі тыдняў зялёныя парасткі (іх было штук дзесяць-дванаццаць) закаласіліся, як калоссе звычайнага ячменю, што расце ў нас у Англіі. Немагчыма перадаць, як я быў здзіўлены пасля такога адкрыцця. Я казаў сабе: «Гэта цуд: ячмень вырас сам без насення, каб падтрымаць маё жыццё ў гэтай страшнай пустыні».

Гэтая думка расчуліла мяне і выклікала нават слёзы. Я быў шчаслівы, што такі незвычайны цуд, адбыўся дзеля мяне. І цуд на