Старонка:Жыццё і дзіўныя небывалыя прыгоды Рабінзона Крузо (1937).pdf/71

Гэта старонка не была вычытаная

гэтым не скончыўся: хутка між парасткамі ячменю паказаліся парасткі іншай расліны, а іменна — рысу; я іх лёгка спазнаў, бо, жывучы ў Афрыцы, часта бачыў рыс на карані.

Я не толькі быў упэўнены, што гэты рыс і гэты ячмень пасланы мне самім богам, які клапаціўся пра мяне, але не сумняваўся, што на востраве для мяне захавана шмат таго і гэтага. Я абышоў усю тую частку вострава, дзе ўжо бываў раней, абшукаў усе куткі, зазіраў пад кожную горку, але нідзе не знайшоў ні рысу, ні ячменю. Тады толькі ўрэшце я ўспомніў пра мяшок з зернем, які вытрахнуў на зямлю каля сваёй пячоры. Цуд вытлумачыўся вельмі проста.

Вы можаце сабе ўявіць, як дбайна я збіраў калоссе, калі яно паспела (гэта было ў канцы чэрвеня). Я падабраў кожнае зернетка і ўсё схаваў. Увесь ураджай першага года я рашыў пакінуць на сяўбу, з надзеяй, што з цягам часу ў мяне набярэцца такі запас зерня, якога будзе хапаць і на насенне, і на хлеб. Але толькі на чацверты год я мог дазволіць сабе аддзяліць частку зерня на яду, ды і то самую нязначную. Справа ў тым, што ў мяне загінуў амаль увесь збор ад першай сяўбы: я дрэнна разлічыў час, пасеяў перад самай засухай і насенне не ўзышло. Але аб гэтым я раскажу у свой час.

Акрамя ячменю ў мяне, як ужо сказана, вырасла дваццаць ці трыццаць каліў рысу, які я прыбраў таксама старанна, пакінуўшы ўвесь збор на сяўбу. Потым, калі рысу назбіралася досыць, я рабіў з яго не то каб хлеб