Старонка:Жыццё і дзіўныя небывалыя прыгоды Рабінзона Крузо (1937).pdf/72

Гэта старонка не была вычытаная

(бо мне не было ў чым пячы), а хутчэй коржыкі, якія замянялі хлеб. Аднак, яшчэ праз некаторы час я прыдумаў спосаб пячы сапраўдны хлеб.

Але вяртаюся да майго дзённіка.

Усе гэтыя чатыры або тры з паловай месяцы, што я быў заняты пабудовай агарожы, я працаваў не пакладаючы рук. 14 красавіка агарожа была зусім скончана, закідана знадворку зямлёй, і я наглуха забіў уваход, парашыўшы ўваходзіць і выходзіць праз сцяну па прыстаўной лесніцы, каб па знадворнаму выгляду агарожы нельга было здагадацца, што за ёю схавана чалавечае жыллё.

16 красавіка. — Закончыў лесніцу, уваходжу і выходжу цераз сцяну і кожны раз падымаю лесніцу за сабой. Цяпер я загароджаны з усіх бакоў. У маёй крэпасці даволі прасторна, і трапіць у яе нельга іначай, як цераз сцяну.

На другі дзень пасля таго, як я канчаткова замацаваў агарожу, здарыўся выпадак, які страшэнна мяне напалохаў і дзякуючы якому ўся мая праца ледзьве не пайшла прахам, ды і сам я ледзь не загінуў. Вось як была справа.

Я нешта такое майстраваў у агарожы, за палаткай, ля ўваходу ў пячору, як раптам ад столі пячоры, ля самага краю, акурат над маёй галавой, пасыпалася зямля, і пярэднія слупы, пастаўленыя мною для замацавання столі, падламаліся з жахлівым трэскам. Я вельмі спалохаўся, але не зразумеў, што адбылося, а проста падумаў, што столь абвалілася ад пухкасці глебы, як гэта было ра-