Старонка:Жыццё і дзіўныя небывалыя прыгоды Рабінзона Крузо (1937).pdf/74

Гэта старонка не была вычытаная

слабы, потым мацней ды мацней, і праз поўгадзіны забушаваў страшэнны гураган. Мора бурапеніла і з рэвам білася аб берагі. Дрэвы вырываліся з карэннямі. Так працягвалася гадзіны тры; потым бура пачала сціхаць; яшчэ гадзіны праз дзве надышла поўная ціша, і лінуў дождж.

Увесь наступны дзень, гэта значыць 18 красавіка, я праседзеў дома з-за дажджу. Цяпер, заспакоіўшыся, я разважаў так: «Таму што гэты востраў падлягае землетрасенням, мне нельга жыць у пячоры, бо рана ці позна абавязкова гара абваліцца і я буду зажыва пахаваным. Значыцца, трэба перанесці палатку ці пабудаваць шалаш дзе-небудзь на адкрытам месцы, а каб забяспечыць сябе ад нападу жывёл і людзей, давядзецца абгарадзіцца сцяной, як я гэта рабіў тут».

Сапраўды, мая палатка стаяла на небяспечным месцы — пад выступам гары, якая ў выпадку новага землетрасення лёгка магла скінуцца на яе. Я канчаткова вырашыў перасяліцца на іншае месца разам з палаткай і з усёй маёй гаспадаркай.

Два наступныя дні — 19 і 20 — я правёў у пошуках новага месца для жылля і ў абмеркаванні пытання, як прывесці ў выкананне мой план.

Паступова мне стала ясна, што для пераходу на новае месца спатрэбіцца вельмі многа часу, і што пакуль усёроўна прыдзецца мірыцца з небяспекай абвалу, бо жыць у неазгароджаным месцы яшчэ страшней. Прышоўшы да такога вываду, я заспакоіўся, але