Старонка:Жыццё і дзіўныя небывалыя прыгоды Рабінзона Крузо (1937).pdf/76

Гэта старонка не была вычытаная

28 і 29 красавіка. — Абодва апошнія дні тачыў інструменты; маё прыстасаванне дзейнічае вельмі добра.

30 красавіка. — Сёння заўважыў, што мой запас сухароў пачынае выходзіць. Пералічыў усе мяшкі і, як гэта ні сумна, пастанавіў з‘ядаць не больш аднаго сухара на дзень.

Раздзел дзевяты

Рабінзон дастае рэчы з карабля, пацярпеўшага крушэнне. — Хвароба і туга.

1 мая. — Сёння раніцой у часе адліву ўбачыў здалёк на беразе нейкі вялікі прадмет, здалёк падобны на бочку. Пайшоў паглядзець, і высветлілася, што гэта сапраўды бочачка. Тут-жа было параскідана шмат драўляных абломкаў. Я зірнуў у той бок, дзе тырчэў корпус карабля, і мне здалося, што ён высоўваецца з вады больш звычайнага. У бачонку быў порах, папсаваны ад вады: ён увесь быў падмоклы і зацвярдзелы. Тым не менш я выкаціў бачонак вышэй, каб яго не знесла ў мора, а сам па аголеным морскім дне накіраваўся да карабля паглядзець, ці не знойдзецца яшчэ чаго карыснага для мяне.

Прайшоўшы некаторую адлегласць, я заўважыў, што палажэнне карабля неяк дзіўна змянілася. Насавая частка, якая раней амаль закопвалася ў пясок, паднялася цяпер прынамсі на шэсць футаў, а карма, зусім адлучаная (гэта здарылася даўно, хутка пасля маёй экскурсіі на карабль), цяпер расселася ў некалькіх месцах і перакулілася на бок. Акрамя таго, з боку палубы яна была занесена