Старонка:Жыццё і дзіўныя небывалыя прыгоды Рабінзона Крузо (1937).pdf/77

Гэта старонка не была вычытаная

пяском, і адсюль-жа ў бок берагу стварылася пясковая водмель, і таму цяпер я мог падысці да самага карабля, тады як раней яшчэ за чвэртку мілі да яго я вышуманы быў плысці. Такая перамена ў палажэнні карабля спачатку мяне здзівіла, але потым я здагадаўся, што гэта зрабіла землетрасенне.

З гэтай прычыны, мусіць, расселася карма. З таго дня да берагу штодзённа прыбіваліся ветрам і цячэннем розныя рэчы, якія вымывала вадой з адчыненага трума.

Здарэнне з караблём заняло ўсе мае думкі. Я і думаць забыўся пра сваё перасяленне на новае месца. Увесь наступны дзень я меркаваў, як мне трапіць ва ўнутранае памяшканне карабля. Задача была нялёгкая, бо ўся яго сярэдзіна была набіта пяском. Але на гэта я не звяртаў увагі: я ўжо навучыўся ніколі не апускаць рук. Я пачаў расцягваць карабль па частках, ведаючы, што мне ў маім становішчы ўсё можа спатрэбіцца.

4 мая. — Вудзіў рыбу, але ніводнай спажыўнай не злавіў. Знудзіўшыся, хацеў быў пайсці, але, закінуўшы вудачку ў апошні раз, злавіў маленькага дэльфіна. Вудачка ў мяне самаробная: валаснік я змайстраваў з пянькі ад старой вяроўкі, а кручкі зрабіў з дроту. Тым не менш мая вудачка часамі лавіла столькі рыбы, што я мог есці яе ўдосыць, прасушваючы на сонцы.

5 мая. — Працаваў на караблі. Падпіліў брус, аддзёр ад палубы тры вялікія сасновыя дошкі, звязаў іх разам, і, дачакаўшыся прыліву, паехаў да берагу.