Старонка:Жыццё і дзіўныя небывалыя прыгоды Рабінзона Крузо (1937).pdf/79

Гэта старонка не была вычытаная

25 чэрвеня. — Моцная трасца: сем гадзін падрад мяне кідала то ў холад, то ў жар. Скончылася выпарынай і млосцю.

26 чэрвеня. — Лепей. У мяне вышаў увесь запас мяса, і я хадзіў на паляванне, хаця адчуваў страшэнную слабасць. Забіў казу, цераз сілу дацягнуў дадому, спёк кавалак на вуголлях і паеў. Мне вельмі хацелася згатаваць сабе супу, але ў мяне няма ні каструлі, ні гаршка.

27 чэрвеня. — Зноў трасца, такая моцная, што я ўвесь дзень праляжаў без яды і піцця. Я паміраў ад смагі, але ад слабасці не мог стаяць на нагах і не мог схадзіць па ваду.

28 чэрвеня. — Ноччу мучыўся ад смагі, але ні ў палатцы, ні ў склепе не было ні кроплі вады, і давялося перамучыцца да раніцы. Пад раніцу зноў заснуў і бачыў страшны сон.

30 чэрвеня. — Я адчуваў сябе здаровым увесь дзень. Не трасло. Выходзіў са стрэльбай, але не надоўга; доўгую экскурсію рабіць баяўся. Папалуднаваў чарапашымі яйкамі, якія еў са смакам. Увечары паўтарыў прыём лякарства, якое так дапамагло мне напярэдадні (я кажу аб рому з тытуном).

Тытуновых лісцяў не жаваў і не ўдыхаў тытуннага дыму. Затое на другі дзень — 1 ліпеня — мне, насупроць маім чаканням, было зноў не зусім добра: мяне трасло, хаця і нямоцна.

Ад З ліпеня мая трасца больш не паўтаралася, хаця і прайшло некалькі тыдняў, покуль я канчаткова паправіўся і набраўся сілы. Прайшло дзесяць з лішкам месяцаў майго