Старонка:Жыццё і дзіўныя небывалыя прыгоды Рабінзона Крузо (1937).pdf/8

Гэта старонка не была вычытаная

Другі пасланы паведаміў, што вада ўзнялася на чатыры футы. Тады капітан даў каманду:

— Выкачвай ваду! Да помпаў![1]

Калі я пачуў гэтую каманду, у мяне замерла сэрца: мне здалося, што я паміраю, і я ўпаў ніцма на ложак. Але матросы расштурхалі мяне і патрабавалі, каб я не цураўся работы. Нічога не зробіш, я падышоў да помпы і пачаў старанна выкачваць ваду. У гэты час некалькі дробных грузавых суднаў, не маючы мажлівасці выстаяць супроць ветру, былі вымушаны падняць якары і выйсці ў адкрытае мора. Убачыўшы іх, як яны праходзілі міма нас, капітан загадаў стрэльнуць з гарматы, каб паведаміць іх аб нашым катастрафічным становішчы.

Пачуўшы гэты гарматны стрэл, я падумаў, што наша судна разбілася, і так спалохаўся, што страціў прытомнасць. На мяне не звярнулі ўвагі, і ніхто не пацікавіўся даведацца, што здарылася са мной. Другі стаў да помпы на маё месца, адсунуўшы мяне нагой. Усе былі ўпэўнены, што я памёр.

Ачуняўшы я зноў узяўся за работу, але вада падымалася ўсё вышэй. Было відаць, што судна павінна патануць, і хоць шторм пачынаў патрохі суцішацца, для нас не прадбачылася ніякай магчымасці пратрымацца на вадзе, пакуль мы ўжо ўвойдзем у гавань, і таму капітан усё страляў, просячы дапамогі.

Нарэшце бліжэйшае да нас судна рызыкнула спусціць шлюпку, каб падаць нам дапа-

  1. Помпай называюць карабельны насос для выкачвання вады з судна.