Старонка:Жыццё і дзіўныя небывалыя прыгоды Рабінзона Крузо (1937).pdf/80

Гэта старонка не была вычытаная

жыцця на заклятым востраве. Я быў цвёрда ўпэўнены, што ніколі да мяне не было чалавечай нагі на гэтых пустынных берагах, таму прыходзілася, відаць, адмовіцца ад усякай надзеі на збавенне. Цяпер, калі маё жыллё было абнесёна моцнай агарожай і я мог быць спакойным за яго бяспечнасць, я рашыў добра даследваць востраў, спадзяючыся знайсці якія-небудзь новыя жывёлы і расліны, якія маглі-б быць мне карыснымі.

З 15 ліпеня пачаў свой агляд. Перш за ўсё я накіраваўся да той бухтачцы, дзе прычальваў з плытамі. У бухтачку сцякаў невялікі раўчачок. Прайшоўшыся мілі дзве ўверх па плыні гэтага раўчака, я ўпэўніўся што прыліў туды не даходзіць, бо з гэтага месца і ўверх вада ў раўчаку была чыстай і празрыстай, але толькі месцамі раўчак перасох (у гэты час быў сезон, калі не было дажджоў), і цячэнне перапынілася.

Па нізкіх яго берагах цягнуліся роўнай гладдзю сенажаці з густой, мяккай травой, а далей — там, дзе нізіна паступова пераходзіла ва ўзвышша і куды, як відаць, не дасягаў разліў, расло шмат тытуну, раскошнага, з высокімі і таўстымі сцябламі. Там былі і іншыя расліны, якіх я раней ніколі не бачыў; зусім магчыма, што, ведаючы іхнія ўласцівасці, я здолеў-бы атрымаць ад іх карысць для сябе. Я шукаў касавы[1], з кораня якой індзейцы гарачага клімата робяць хлеб, але не

  1. Касава — тонкае дрэўца, якбе разводзіцца ў трапічнай Амерыцы, у каранях касавы шмат спажыўнага крухмалу.