Старонка:Жыццё і дзіўныя небывалыя прыгоды Рабінзона Крузо (1937).pdf/81

Гэта старонка не была вычытаная

знайшоў. Затое я бачыў цудоўныя экземпляры алоэ[1] і цукровага трасніку. Але я не ведаў, ці можна зрабіць што-небудзь спажыўнае з алоэ. Цукровы траснік рос у дзікім выглядзе і таму для вырабу цукру не падыходзіў.

На другі дзень, 16-га, я пайшоў той-жа дарогай і знайшоў шмат розных пладоў, у ліку іх дыні (у вялікай колькасці) і вінаград. Вінаградныя лозы віліся па ствалах дрэў і з іх віселі раскошныя спелыя гронкі ягад. Гэтая знаходка вельмі здзівіла мяне і ўзрадавала. Але я своечасова ўспомніў, што калі жыў у Гвінеі, там памерла ад дызентэрыі некалькі англічан-нявольнікаў, якія аб‘еліся вінаградам, таму я еў яго цяпер з асцярожнасцю.

Аднак, я надумаўся скарыстаць вінаград іншым спосабам: прасушыць яго на сонцы і ўжываць у выглядзе ізюму, які добры ўжо тым, што яго можна нарыхтаваць узапас; ён вельмі смачны, а галоўнае — бясшкодны.

У гэты дзень я не вярнуўся нанач дамоў. Баючыся начных нападаў драпежнікаў, я скарыстаў той-жа спосаб самаабароны, як і ў першы дзень майго знаходжання на востраве — пераначаваў на дрэве. Спаў я добра, а зранку працягваў свой абыход. Я прайшоў яшчэ мілі чатыры ў ранейшым кірунку, на поўнач. Увесь час ішоў па нізіне між двума радамі ўзгоркаў.

  1. Алоэ — трапічная расліна з сямейства лілейных.