Старонка:Жыццё і дзіўныя небывалыя прыгоды Рабінзона Крузо (1937).pdf/82

Гэта старонка не была вычытаная

Тут было шмат какосавых пальмаў, апельсінных і лімонных дрэў, але яны былі дзікія і толькі на нямногіх з іх у той час былі плады. Я нарваў зялёных лімонаў і потым піў ваду з лімонным сокам. Гэта піццё добра дзейнічала на мой страўнік і вельмі асвяжала мяне. Я дабраўся да дома (так я буду цяпер называць маю палатку і пячору) праз тры дні і са здавальненнем успамінаў новую плоданосную і прыгожую даліну, яе лясы, думаў аб тым, як добра яна абаронена ад вятроў, і прышоў да заключэння, што маё цяперашняе месца для жылля — адно з горшых месц на ўсім востраве. А прышоўшы да гэткага вываду, я, зразумела, пачаў падумваць аб тым, каб перасяліцца ў квітнеючую зялёную даліну, дзе было такое мноства пладоў зямных. Заставалася толькі знайсці там падыходзячае месца ды ўмацаваць яго на выпадак нападу ворагаў.

Гэтая думка не пакідала мяне: свежая зеляніна даліны вабіла, і некаторы час я цешыўся марамі аб перасяленні. Але, калі я добра абмеркаваў гэты план, калі прыняў у разлік, што цяпер жыву на віду мора і, значыцца, маю хоць маленькую надзею на шчаслівую перамену ў сваім лёсе, я сказаў сабе, што мне ні ў якім выпадку не варта мяняць свайго месца жыхарства. Той самы суровы лёс, які занёс мяне на мой востраў, мог занесці і іншага небараку накшталт мяне. Безумоўна, мала было надзеі на такі выпадак, але замкнуцца сярод узгоркаў і лясоў у глыбіні вострава, здалёк ад мора, азначала ўжо на-