Старонка:Жыццё і дзіўныя небывалыя прыгоды Рабінзона Крузо (1937).pdf/83

Гэта старонка не была вычытаная

векі закаваць сябе ў ланцугі і зрабіць вызваленне для сябе не толькі маланадзейным, алё і немагчымым.

Аднак, насуперак усім гэтым довадам, я так палюбіў маю даліну, што праседзеў там, амаль не выходзячы, увесь канец ліпеня і збудаваў сабе там другое жыллё. Я паставіў ў даліне шалаш, абгарадзіў наглуха высокім і моцным двайным частаколам, а прамежак між колляў залажыў ламаччам; уваходзіў-жа і выходзіў па прыстаўной лесніцы, як і ў старым жыллі. Такім чынам я і тут быў у бяспечнасці. Здаралася, што я начаваў у маім шалашы па дзве, па тры начы падрад. «Цяпер у мяне ёсць дом на беразе мора і дача ў лесе», казаў я сабе. Работы па пабудове гэтай дачы занялі ў мяне ўвесь час да пачатку жніўня.

3-га жніўня я заўважыў, што развешаны мною вінаград ператварыўся ў цудоўны ізюм. З таго-ж дня я пачаў здымаць яго з дрэў, і добра зрабіў, бо іначай ён папсаваўся-б ад дажджу, і я страціў-бы большую частку сваіх зімовых запасаў. (У мяне сушылася на сонцы больш двухсот вялікіх гронак). Як толькі ўсё было сабрана і амаль усё пёранесена ў пячору, пачаліся дажджы і з 14 жніўня да паловы кастрычніка ішлі амаль ня спынна штодзень. Часамі трапляліся такія палосы суцэльных ліўняў, што я па некалькі дзён не высоўваў носа з пячоры.

За гэты час лёс прынёс мне прыемны сюрпрыз: у мяне павялічылася сямейства. Адна з маіх кошак даўно ўжо недзе падзелася; я