Старонка:Жыццё і дзіўныя небывалыя прыгоды Рабінзона Крузо (1937).pdf/85

Гэта старонка не была вычытаная

страве, дзе я не бачыў ніводнай жывёлы буйнейшай за казу.

30 верасня. — Я дажыў да гадавіны прыбыцця майго на няшчасны востраў. Падлічыў зарубкі на крыжы, і высветлілася, што я жыву тут ужо трыста шэсцьдзесят пяць дзён.

Каля гэтага часу я заўважыў, што мой запас чарніла падыходзіць да канца. Трэба было эканоміць яго; таму я спыніў штодзённыя запісы і пачаў запісваць толькі выдатныя падзеі з майго жыцця.

У першы-ж год я заўважыў, што дажджлівая пара зусім правільна чаргуецца з парой без ніякіх дажджоў, і такім чынам заўсёды меў мажлівасць загадзя назапасіць усё неабходнае перад надыходам дажджоў. Але наогул свой вопыт я купляў дарагой цаной.

Пакуль расло і паспявала маё збожжа, я зрабіў маленькае адкрыцце, якое пасля мне вельмі спатрэбілася.

Як толькі спыніліся дажджы і надвор‘е ўсталявалася, гэта значыць, у канцы красавіка ці ў пачатку мая, я зрабіў экскурсію на сваю лясную дачу. Я не быў там некалькі месяцаў, але тым не менш знайшоў усё ў тым-жа выглядзе, як і пакінуў, за выключэннем агарожы, якая абкружала мой шалаш і складалася, як было сказана, з двайнога частакола. Агарожа была цэлай, але ўсё яе колле, для якіх я браў маладыя дрэўцы, што раслі поблізу і пароды якіх я не ведаў, пусцілі даўгія парасткі зусім так, як пускае іх вярба, калі ў яе зрэзаць верхавінку. Я вельмі здзі-