Старонка:Жыццё і дзіўныя небывалыя прыгоды Рабінзона Крузо (1937).pdf/86

Гэта старонка не была вычытаная

віўся, але разам з тым быў задаволены, што мая агарожа зазелянела. Я падстрыг усе дрэўцы, каб па магчымасці прыдаць ім аднолькавы выгляд, і яны разрасліся проста на дзіва.

Цяжка паверыць, якой прыгожай зрабілася мая дача праз тры гады. Не гледзячы на тое, што загарадка мела да дванаццаці сажняў у дыяметры, дрэвы (з колляў) пакрывалі ўсю плошчу ў сярэдзіне сваім веццем і давалі такі густы цень, што ў ім можна было схавацца ад сонца ў кожны час дня. Гэта прывяло мяне да думкі нарэзаць яшчэ некалькі дзесяткаў дрэў той-жа пароды ды пасадзіць іх поўкругам удоўж усёй агарожы майго старога жылля. Так я і зрабіў. Я псадзіў дрэвы ў два рады, сажняў на чатыры ад ранейшай агарожы. Яны прыжыліся, і хутка ў мяне стварылася жывая агарожа, якая спачатку ахоўвала мяне ад спякоты, а пасля адслужыла мне і іншую службу.

Раздзел дзесяты

Рабінзон даследуе свой востраў.

Шмат разоў прабаваў я сплесці сабе кошык, але ўсе пруты, якімі я карыстаўся, былі такімі крохкімі, што ў мяне нічога не выходзіла.

Калі я быў дзіцем, я вельмі любіў хадзіць да аднаго майстра кошыкаў у нашым горадзе, і глядзеў як ён працуе. І цяпёр гэта вельмі мне спатрэбілася. Як усе наогул дзеці, я быў назіральным і заўжды гатоў быў услужыць. Я часта дапамагаў майму прыяцелю,