Старонка:Жыццё і дзіўныя небывалыя прыгоды Рабінзона Крузо (1937).pdf/88

Гэта старонка не была вычытаная

Я ўжо казаў, што мне вельмі хацелася абысці ўвесь востраў і што я некалькі разоў хадзіў да раўчака і да таго месца даліны, дзе пабудаваў свой шалаш і адкуль адкрываўся від на мора з другога боку вострава. І вось я нарэшце адважыўся прайсці ўвесь востраў упоперак і дабрацца да супроцьлеглага берагу. Я ўзяў стрэльбу, сякеру, вялікі запас пораху, шроту і куляў, прыхапіў на кожны выпадак два сухары і вялікую галінку ізюму і пусціўся ў дарогу. Я ўзяў з сабой на гэты раз сабаку. Прайшоўшы тое месца даліны, дзе стаяў мой шалаш, я ўбачыў наперадзе, на захадзе, мора, а далей відаць была паласа зямлі. Быў яркі сонечны дзень, і я добра бачыў зямлю, але не мог вызначыць, ці гэта матэрык ці востраў. Гэта было высокае плоскаўзвышша, якое цягнулася ад захада на поўдзень і было вельмі далёка (па майму разліку, міль на сорак, калі не больш) ад майго вострава.

Я не ведаў, што гэта за зямля, і мог сказаць толькі адно, што гэта пэўна якая-небудзь частка Амерыкі, якая ляжыць, мусіць, недалёка ад іспанскіх уладанняў. Магчыма, што зямля гэтая была населена людаедамі і што, каб я трапіў туды, маё становішча было-б яшчэ горшым.

Разважаючы гэткім чынам, я, не спяшаючыся, пасоўваўся наперад. Я заўважыў, што тут шмат вадзілася папугаяў, і мне хацелася злавіць аднаго: я думаў зрабіць яго ручным і навучыць гаварыць. Пасля многіх бясплодных намаганняў мне ўдалося злавіць мала-