Старонка:Жыццё і дзіўныя небывалыя прыгоды Рабінзона Крузо (1937).pdf/9

Гэта старонка не была вычытаная

могу. Шлюпку кожную хвіліну магло перакуліць, але яна ўсё-ж набліжалася да нас; дармо, — мы не маглі трапіць у яе, бо не было аніякай мажлівасці прычаліць да нашага карабля, хоць людзі граблі з усіх сіл, рызыкуючы жыццём. Нашы матросы кінулі ім канат. Пасля доўгіх дарэмных спроб ім удалося злавіць канец каната; мы прыцягнулі іх пад карму і ўсе да аднаго спусціліся ў шлюпку.

Мы сышлі з карабля. Не прайшло і чвэрці гадзіны, як ён пачаў апускацца ў ваду.

Пакуль людзі ўзмоцнена працавалі вёсламі, каб накіраваць лодку да берагу, мы маглі бачыць, што на беразе сабраўся вялікі натоўп; усё мітусіліся і бегалі, рыхтуючыся падаць нам дапамогу, калі мы падыдзем бліжэй. Але мы пасоўваліся да зямлі вельмі марудна. З вялікай цяжкасцю выбраўшыся на сушу, мы пайшлі пешшу ў Ярмут. Там нас чакала добрая сустрэча. Жыхары горада далі нам грошай, каб мы здолелі дабрацца да Лондана.

Раздзел трэці

Рабінзон у палоне. — Уцёкі. — Падарожжа ў Бразілію.

У Лондане я меў шчасце пазнаёміцца з адным карабельнікам, які незадоўга перад тым ездзіў на сваім караблі да берагоў Афрыкі і збіраўся зноў ехаць туды. Я падабаўся яму, і калі ён даведаўся, што я мару пабачыць свет, то прапанаваў мне ехаць з ім.