Старонка:Жыццё і дзіўныя небывалыя прыгоды Рабінзона Крузо (1937).pdf/91

Гэта старонка не была вычытаная

З тыдзень я адпачываў ды ад‘ядаўся. Вялікую частку гэтага часу я быў заняты важнай справай: майстраваў клетку для Попкі, які зрабіўся зусім ручным і вельмі са мной пасябраваў. Затым я ўспомніў пра беднае казлянё, якое сядзела ў палоне на дачы. «Напэўна, — думаў я, — яно ўжо з’ела там усю траву і выпіла ўсю ваду, якую я яму пакінуў, і цяпер галадае», Трэ’ было схадзіць па яго. Прышоўшы на дачу, я ўбачыў яго там, дзе і пакінуў, ды ён і не мог нікуды пайсці. Але, як я і думаў, яно амаль памірала ад голаду. Я нарэзаў галінак з бліжэйшых дрэў і перакінуў яму за агарожу. Калі яно паела, я хацеў было весці яго на вяроўцы, як раней, але ад голаду яно так прысмірэла, што пабегла за мной само, як сабака, Дарогай я карміў яго некалькі разоў, і з таго часу яно зрабілася такім-жа свойскім, як і астатнія мае хатнія жывёлы, і так да мяне прывыкла, што не адыходзіла ад мяне ні на крок.

Надышоў снежань, калі павінен быў паспець мой хлеб. Засеяны ўчастак быў невялікі, таму што, як я ўжо казаў, у мяне ад засухі загінуў увесь пасеў першага года, і заставалася не больш поўгарца кожнага гатунку зерня. На гэты раз ураджай чакаўся вельмі добры, але раптам я ўбачыў, што зноў рызыкую згубіць увесь пасеў, бо маё поле знішчаецца шматлікімі ворагамі, ад якіх цяжка аберагчыся. Гэтыя ворагі былі, па-першае, козы, па-другое, тыя звяркі, якіх я называў зайцамі. Магчыма, зеляніна рысу і ячменю была ім да смаку, яны днявалі ды начавалі