Старонка:Жыццё і дзіўныя небывалыя прыгоды Рабінзона Крузо (1937).pdf/92

Гэта старонка не была вычытаная

на полі і начыста пад’ядалі маладыя парасткі, перш чым яны паспявалі закаласіцца.

Супроць гэтага быў толькі адзіны сродак: абгарадзіць усё поле, што я і зрабіў. Але работа гэтая была вельмі цяжкай, галоўным чынам таму, што трэ’ было спяшацца, бо звяр’ё, не шкадуючы, знішчала збожжа. Аднак маё поле было такое маленькае, што праз тры тыдні загарожа была гатова. Пакуль я яе скончыў, я ўдзень палохаў ворагаў стрэламі, а нанач прывязваў да загарожы сабаку, які брахаў усю ноч. Дзякуючы ўсім гэтым захадам, пражэрлівыя жывёлы пакінулі мяне, і мой хлеб хутка пачаў расці і налівацца.

Але як раней, пакуль збожжа было зялёнае, мяне руйнавалі чатырохногія, таксама цяпер пачалі мне шкодзіць птушкі, калі збожжа закаласілася. Неяк раз, абышоўшы сваё доле, я ўбачыў, што над ім кружаць цэлыя зграі ўсялякіх птушак. Уся гэтая процьма, відаць, чакала, калі я пайду, каб накінуцца на збожжа. Я зараз-жа выпусціў у яе зарад шроту (бо заўсёды насіў з сабой стрэльбу), і не паспеў я стрэліць, як з поля ўзнялася другая зграя птушак, якіх я не заўважыў.

Гэта не на жарты ўсхвалявала мяне. «Яшчэ некалькі дзён такога рабаўніцтва, і бывай усе мае надзеі, — казаў я сабе: — у мяне няма больш насення, і я застануся без хлеба». Я не мог прыдумаць, чым дапамагчы гору. Але трэба было, чаго-б гэта ні каштавала, абараніць свой хлеб, хаця-б давялося