Старонка:Жыццё і дзіўныя небывалыя прыгоды Рабінзона Крузо (1937).pdf/93

Гэта старонка не была вычытаная

пільнаваць яго дзень і ноч. Я пачаў з таго, што абышоў усё поле, каб упэўніцца сваімі вачамі, ці многа шкоды нарабілі мне птушкі. Высветлілася, што збожжа значна папсавана, але як ўраджай быў вялікі, то з гэтай стратай можна было яшчэ памірыцца, каб толькі ўдалося зберагчы астатняе.

Я зарадзіў стрэльбу і зрабіў выгляд, што ўходжу з поля (я бачыў, што птушкі стаіліся на бліжэйшых дрэвах і чакаюць, каб я пайшоў). Сапраўды, толькі я адышоў настолькі, каб гэтыя зладзеі не маглі мяне бачыць, як яны пачалі апускацца на поле адзін за адным. Гэта страшэнна мяне раззлавала. Спачатку я было хацеў пачакаць, каб спусцілася ўся зграя, аде не мог сцярпець. «Ды гэта-ж з-за кожнага зерня, якое яны з’ядуць цяпер, я можа трачу ў будучым цэлы гарнец хлеба», пранеслася ў мяне ў галаве. Я падбег да агарожы і стрэліў: тры птушкі засталіся на месцы. Гэтага толькі мне і трэ’ было: я падняў усіх трох і павесіў іх на страх іншым. Вы сабе ўявіць не можаце, які вялікі эфект зрабіла гэтая мера: не толькі ніводная птушка не села больш на поле, але ўсе паляцелі з гэтай часткі вострава: ва ўсякім разе, я не бачыў аніводнай за ўвесь час, пакуль тры мае пудалы віселі на шасту. Лёгка паверыць, як я быў гэтаму рады.

Да канца снежня збожжа выспела, і я зняў ураджай — другі раз у гэтым годзе. Перад жнівам у мяне былі вялікія цяжкасці, бо ў мяне не было ні касы, ні сярпа: але, добра памеркаваўшы, я падумаў выкарыстаць для