Старонка:Завіруха (1929).pdf/105

Гэта старонка не была вычытаная

Добра жылося, як быў, ён, бывала,
Зьнёс у Сібір галаву…

Маўчыць незнаёмы… Лучына шугае;
Дзеці ў куточку сядзяць;
Сьлёзы кабета рукой абцірае;
Стала аб горы казаць:

— „Бяды мала зналі, ня кепска жылося; —
Кароўка, конік свой быў,
Сьвіней і авечак патрохі вялося, —
Ня горш, як другія, ён жыў.

Мяне як любіў і дзетак маленькіх —
Сумна аб гэтым казаць:
Ён сьмерці прасіў, даражэнькі, —
Цяжка было пакідаць.

Слухаць маленьні яго не хацелі,
Людзі бяз сэрца былі, —
На ногі і рукі жалезы адзелі, —
К сонцу бліжэй павялі…

Мяне ўсьлед пагналі з роднае хаты,
Быццам ня трэба і жыць.
Хто не сьмяяўся: бедны, багаты,
Мне ўсё жыцьцё не забыць.

Хлеба прасіла — плёвалі ў вочы
Вёскі аднэй мужыкі.
За што ліла сьлёзы ўдзень і ўночы,
Росячы іх асьмякі?