Старонка:Завіруха (1929).pdf/106

Гэта старонка не была вычытаная

За шчырасьць і праўду яго закавалі,
Шчасьця людзям ён жадаў,
За яго працу „дзякуй“ сказалі, —
Вораг таго каб ня знаў…

Лепей мо‘ будзе: дзяцей ўзгадавала,
Будуць сабе зарабляць…
Думала, прыйдзе, доўга чакала, —
Восьмы гадок ня відаць.

Здаецца, учора… і звон нават чую,
І крыкі вось гэтых дзяцей,
І слоўцы яго: „жыцьця не шкадую
Згіну за бедных людзей!..

Памерці ня страшна у дальняй старонцы,
Хай толькі праўда жыве,
Там жывуць людзі, сьвеціць ім сонца…
Нехта і нас ўспамяне!…“

Ціха ў хаце. Зноў яна плача,
Сьлёз ня стрымае — бягуць…
За вакном бура вые і скача,
Нібы там ведзьмы пяюць.

І незнаёмы словы пачуўшы,
Жонку і дзетак пазнаў…
Вуху ня верыць… „Не, я — заснуўшы!..“
Моцна кабету абняў.

— „Ці не спазнала? Я — твой Рыгорка!“
Жыў і вярнуўся дамоў,