Старонка:Завіруха (1929).pdf/107

Гэта старонка не была вычытаная

Сонца ўжо сьвеціць, ясная зорка!..“
Больш не хапіла і слоў.

Ярка лучына з комінку сьвеціць,
Вецер пачаў заціхаць:
Маці ня плача, рады і дзеці,
Сталі яго абнімаць.

Казку свабоды ён ім гаворыць,
Як будзе жыцца людзям.
Слухаюць дзеці, словы ўсе ловяць,
Ціснуцца бліжай к грудзям.

Слухалі казку, покуль ў ваконца
Раніца стала глядзець…
Жыць будзе лепей… Новае сонца
Стала на ўсходзе!.. гарэць!..

1919 г.

|}