Старонка:Завіруха (1929).pdf/108

Гэта старонка не была вычытаная

ПАД КРЫЖАМ

Ля вёскі ўбогай і богам забытай
Крыж згніўшы, схіліўшысь, стаіць
І восямі зьнізу увесь абабіты,
Чуць вецер павее — дрыжыць…

Ад гэтага крыжа дарогі дзьве ўюцца:
Адна йдзе на захад, другая — на ўсход;
На гэтых дарогах заўсёды снуюцца
Людзі чужыя, — то ўзад, то ўпярод.

А вёскі убогай, нібы і ня бачаць,
І як там жывецца — хто знаў?
З голаду, холаду людзі там плачуць,
Кожны там долі шукаў.

А доля загінула, як-бы у моры…
„Сонца, заглянь і да нас!“
Людзі крычалі… А вецер гавора:
„Крыж толькі знае аб вас!“

Але пачалася вайна між людзямі,
Пачалі ўсе праўды шукаць.
І як-жа шукалі? З агнямі, з мячамі,
А праўды нідзе й ня відаць.