Старонка:Завіруха (1929).pdf/109

Гэта старонка не была вычытаная

Убогую вёску, што ціха стаяла,
Чужынцам прышлось дзе бываць,
Таксама вайна зруйнавала, —
Ня можна было і пазнаць.

А людзі тэй вёскі, каб долі шукаці,
Пакінулі родны загон,
Забыліся нават аб роднай тэй хаце,
За шчасьцем пашлі уздагон.

Застаўся у вёсцы адзін толькі ўбогі,
Сьляпы і старэнькі, чуць жыў,
Ён вышаў пад крыж, дзе дарогі, —
Жыцьцё ўсё пад крыжам ён быў.

Па гэтых дарогах, што з вёскі ляжалі,
Прыходзілась шмат раз ісьці,
Кійком апірацца, каб ногі дзяржалі,
І горбу за плечмі нясьці…

Добра ён ведаў чужую краіну,
Як смачна з чужынцамі жыць,
І кажа убогі: „Лепш з голаду згіну…
Пакінуць кут родны мне сэрца баліць“.

Ён стаў на калені, абняў крыж рукамі,
І моцна маліцца пачаў;
Росячы траўку сваімі сьлязамі,
Вось што убогі казаў:

„О, краю мой родны, усімі забыты!
Я сын твой, цябе не забыў.