Старонка:Завіруха (1929).pdf/119

Гэта старонка не была вычытаная

Калі-ж і падымецца хмара
Над роднаю, вольнаю нівай, —
Дожджык патушыць пажары,
Зробіць зямлю урадлівай…

Сьцюжа зімова мінула,
Бура пакінула выць…
Вясна на наш край заглянула, —
Мы будзем жыць!

26-III 1922 г.

|}