Старонка:Завіруха (1929).pdf/123

Гэта старонка не была вычытаная

∗     ∗

Стаіць маўкліва сонны гай,
І хмара сонца затуліла…
Зноў цень паўзе на родны край,
Замест праменя з небасхіла.

Стары вяртаецца звычай,
Ідзе жыцьцё, што нас труціла…
І песьню жальбы зноў сьпявай,
Хоць гэта песьня і ня міла…

1919 г.