Старонка:Завіруха (1929).pdf/124

Гэта старонка не была вычытаная

∗     ∗

Схавалась сонца… Згас заход…
Усё пакрыла цемень ночы,
І толькі рэчка між балот
Блішчыць, аб берагі ляскоча…

Ды ціха шэпчацца чарот,
Лясун, русалка зарагоча…
А ў небе зорак харавод
Гарыць, нібы дзяўчынкі вочы.

1919 г.