Старонка:Завіруха (1929).pdf/129

Гэта старонка не была вычытаная

Калі прачнуўся я — была ўжо ціша ночы…
Нібы крылом якім, зямлю ахутаў змрок…
Мне страшна і цяпер… Здаецца, зноў рагоча.
Як вецер данясе калосьсяў шум здалёк…
Здаецца, бачу я яе нібы жывую,
Здаецца, зноў к сабе, чаруючы, гукае…
І ўспамінаю я дзяўчыну маладую,
Што, кінуўшысь у вір, русалкаю гуляе…
Дзяўчынкаю была… Калісь мяне кахала,
І я яе кахаў, але кахаў на сьмех…
Цяпер яе няма… А здань яе паўстала,
Каб помсту цяжкую мне учыніць за грэх…

1922 г.

|}