Старонка:Завіруха (1929).pdf/130

Гэта старонка не была вычытаная

∗     ∗

Я зноў — дзе поле каласамі
Свайму поэту б‘е паклон,
Дзе між зялёных паясамі
Спавіты вузкі мой загон.

Я зноў — дзе вольхам і бярозам
Купае сонца галаву
І жменяй згорнутыя сьлёзы
Расою сыпле на траву.

Я зноў — дзе птушак пералівы
Зьвіняць, як струнаў перабор,
Дзе чорнай хмараю дажджлівай
Стаіць на ўзгорку шумны бор.

Я зноў — дзе рэчкі і выгары
Блішчаць люстэркай між балот,
І новай глебе шэпча чары
Вясёлым громам небасход.

Гляджу ў заплаканыя вочы
Старых жабрачак — родных хат,