Старонка:Завіруха (1929).pdf/134

Гэта старонка не была вычытаная

Вясёлы птушак перазвон
Гудзе на воблачнай званіцы…
Бязмоўнай цішы гіне сон,
Як сонца выплыве крыніцай.

І сыпле промень вогнясталь,
К вачом схілю сярпом далонь я
І пазіраю моўчкі ў даль,
У шыр блакітнага бяздоньня.

14-V 1922 г.

|}