Старонка:Завіруха (1929).pdf/23

Гэта старонка не была вычытаная

ГРОМ

Загрымеў моцна гром,
Ажно здрогнуўся сьвет,
Ажно іскры сыпнуліся з неба,
І няволі цяжкой
Агнём зьнішчаны сьлед,
Аб якім ўспамінаць ўжо ня трэба.


∗     ∗

Гэты гром разбудзіў
Ўсіх нявольных людзей,
Асьвяціў бліскавіцай ім шлях…
Ад сахі, варстакоў
Мкнуцца ўсе к грамадзе,
Каб на век утрымаць вольны сьцяг.


∗     ∗

Каб жыцьцё ўзбудаваць
На руінах, крыжах,
Жыцьцё — роўнасьці, шчасьця і волі,
І каб дзікі тыран,
Бедных, змучаных страх,
Ў новы сьвет не вярнуўся ніколі.