Старонка:Завіруха (1929).pdf/26

Гэта старонка не была вычытаная

Гэта прыстаў плача, плача аб мінулым,
Помніць час вясёлы, як гуляў палач.
Ўспамінае бляскі, дні жыцьця-разгулу…
А чаму ня ўспомніць ён галодных плач?

Плачуць дзьве бабулькі, стукаюць паклоны,
Казань поп гавора, як калісь жылі…
Над царквою-ж вецер сьвішча, як шалёны, —
Разагнаць ён хоча цемру на зямлі.

Ветру гучна ўтораць песьню ўсе народы
Йдуць да цяжкай працы, строіць новы сьвет,
І расьце гмах новы, сьветлы і свабодны,
Кроў працоўнай раці мые злыдняў сьлед.

6/VI 1921 г.