Старонка:Завіруха (1929).pdf/29

Гэта старонка не была вычытаная

Я ведаю, што вас пужаюць крыкі
Маёй душы,
Бо я свабодны сын,
Спрадвеку стогнучых, пакрыўджаных людзей…
Ад слоў маіх загіне бог ваш,
Бог вялікі,
І сьветам уладаць ня будзе ён адзін…
За мною шмат ідзе, — з адвагаю і сьмела!
Чым больш людзей — дарога карацее…
Цяпер я блукаю, шукаю новы сьвет,
Гляджу ў вакно, дзе з кожным днём сьвятлее.
Мой шлях — чырвонай плямы сьлед…
Я — поэт!
І гэтыя сьляды вільготнага пяра,
Чырвонай йстужкаю таксама мітусяцца…
Але мой кліч да вас: „пара!..
Чаго пужацца?!“

1921 г.

|}