Старонка:Завіруха (1929).pdf/31

Гэта старонка не была вычытаная

У кузьнях рабочыя, ў полі аратыя
Моцныя ўсе, як адзін…
Песьня іх гучная сэрца ўсім кратае.
Чуеце: „Гэй!“ і „Дзінь-дзінь!“
Песьня вясёлая. Праца марудная…
Брат наш ня гэтулькі зьнёс…
Годзе пець песьні нам сумныя, нудныя,
Краю даволі ўжо сьлёз.

1921 г.