Старонка:Завіруха (1929).pdf/35

Гэта старонка не была вычытаная

ВОКЛІЧ МОЙ

Пранясіся, віхор,
Па абшарах гаротнага краю,
Каб аж лес зашумеў, як у буру.
Падымі чорны дым ты да зор,
Што бляск сонца людзям захіляе,
Разбудзі майго брата-пануру.

Сонца ясны прамень,
Засьцялі ты наш край пазалотай,
Загляні у гушчар векавечнага бору.
Ноч нямую зьмяні, новы дзень…
Вокліч дня прабудзі ад драмоты,
Каб ня сьніў бедны брат мой аб горы.

Ты прасьніся, мой брат!
Весялей паглядзі на абшары.
Ня будуй сам сабе ты магілу…
Сонца зьзяе… А ты ўсё ня рад…
Сам разьдзьмухай апошнія хмары,
Пакажы ўсяму сьвету ты сілу…

1921 г.