Старонка:Завіруха (1929).pdf/36

Гэта старонка не была вычытаная

КЛІЧ ЗВАНОЎ

Ноч чорная хаваецца
І гіне сон…
Чуць раніца ўглядаецца,
Я чую звон…

Гудуць званы мядзяныя
На цэлы сьвет…
І чуюць сэрцы йржавыя —
Іх чэзьне сьлед.

На кліч званоў грамадамі
Да працы йдуць.
Ўсе, як адзін, з прыладамі —
Жыцьцё куюць.

Ўсе б‘юць ў званы… змагаюцца…
Каваль, ратай…
І рэха разьлятаецца
Ад краю ў край.

На кліч іх заклікаючы
Ідзе народ,
Дзе сонцам незгасаючым
Гарыць усход!..

26-I 1921 г.