Старонка:Завіруха (1929).pdf/46

Гэта старонка не была вычытаная

Праменьні сонца шле над сьцягам красавацца,
Каб раць сагрэць агнём, каб даць жыцьця і сіл
Вайна йшла з века ў век: змагаліся ўладыкі,
Гулялі сьмерці баль, каб славы ўзяць вянок…
І вось на полі тым, дзе скончан бой вялікі,
Пабеды йграе гімн убогі пастушок…
Магутны капітал, упаўшы з п‘едэстала,
Свой голас падаваў, — склікаў разьбіту раць…
Ў адказ на гэты кліч — чуць рэха прашаптала:
„Пара табе, палач, — пара ўжо паміраць!“
І чуем песьні, крык: „Ўладыка сьвету — Праца.
Хай згіне капітал, вайна яму! пажар!“
Ў сонца вольнага прамень стаў загарацца…
Хто ў гэту раць ідзе, той сьвету уладар.

|}