Старонка:Завіруха (1929).pdf/52

Гэта старонка не была вычытаная

АДАРВАНЫМ

Шуміць і стогне лес… Жыцьцё калыша далі,
Пакуль пад хмарамі ня ўнімецца віхор…
Як рэчка берагі, змываюць ўвесь прастор
Краіны роднае крыві гарачай хвалі.

І людзі ўсе ў крыві, усе ў крыві дарогі,
Якія рэжуць край удоўж і ўпапярок…
А золак раніцы хавае ночы змроку, —
Паволі нікне цень, як за сялом убогі…

Гляджу я на заход… Вось там навісьлі цені,
Там вечар-вялікан хавае небасхіл…
і людзі блукаць там ня маюць болей сіл,
і просяцца яны аб хуткім вызваленьні.

Мы чуем енк і крык… Мы ведаем пакуту,
Ў руках забруджаных пакуль марнее лёс…
Змагайцеся, браты, каб капля поту й сьлёз
Ў апошні час жыцьця ім сталася атрутай.

Хай вораг цешыцца, — мы верым ў вашу сілу,
Вы дзеці тэй зямлі, дзе слаўныя сыны,
Што ў бойку з ворагам бясстрашна йдуць яны,
Хоць іх абшар здаўных патраціў лік магілам.