Старонка:Завіруха (1929).pdf/57

Гэта старонка не была вычытаная

Ветрам страшным пад звон завывае…
І хаўтурным напевам стогне наш звон,
Калі шлях хто к жыцьцю захіляе.
І гучней, і гучней тады звон наш гудзе
Ў хвалях звону ня гасьне надзея…
На кліч грамада сьмела, дружна ідзе, —
Шлях, што ўдар — карацей і сьвятлее.

|}