Старонка:Завіруха (1929).pdf/64

Гэта старонка не была вычытаная

МОЛАДЗЬ

Дзецям будучай комуны
Сонца ясны шле прамень,
Песьню славы граюць струны,
Іх вітае новы дзень.


∗     ∗

Хто пажар затушыць ў сьвеце,
Што шугае да нябёс?
Толькі вы — камуны дзеці,
Вас чакае лепшы лёс


∗     ∗

Хто тварэц жыцьця людзкога,
Волі, шчасьця, пекатны?
Хто кладзе к жыцьцю дарогу?
Ведай, моладзь, гэта — ты!

1920 г.