Старонка:Завіруха (1929).pdf/68

Гэта старонка не была вычытаная

БУДЗЬ НА ВАРЦЕ

Чуць-чуць заціх гарматаў гук:
Сякер, лапатаў чутны стук…
Але сын вольнай беднаты,
Ваяк чырвоны, ведай ты, —
Яшчэ ня кідай стрэльбу з рук!

Жыцьцё ты мірнае будуй,
Братэрству згоду ушануй;
А мкнецца вораг — ты глядзі:
Зноў сьмела ў бой тады ідзі, —
Свабоды кліч заўсёды чуй!..