Старонка:Завіруха (1929).pdf/75

Гэта старонка не была вычытаная

Мы скаргу на долю навек утрымаем,
Хоць ў сэрцы і зробіцца ціша,
І помсту на лёс мы тады пахаваем,
Як хваля і нас закалыша.

Ясьней сьвяці, сонца! Шлі волі праменьні,
Сагрэй маладую ты сілу…
Ты, бура, замоўкні! Схілі ты калені
На жоўтай і сьвежай магіле.

|}