Старонка:Завіруха (1929).pdf/77

Гэта старонка не была вычытаная

∗     ∗

Не багі нас, а мы багоў творым,
Прыпадаем к іх гразкім нагам…
„Кара і сьмерцы!.. усім новым багам“,
Хай усе, як адзін, загаворым…


∗     ∗

Хай багоў там ня будзе ніколі,
Дзе чырвоны сьцяг працы гарыць,
Шмат ахвяр дзе прышлось палажыць,
Здабываючы роўнасьць і волю.

|}