Старонка:Завіруха (1929).pdf/78

Гэта старонка не была вычытаная

СТОГНЕ, ПЛАЧА…

Стогне… плача… далёка краіна…
На ўвесь сьвет разьлягаецца голас
Там, дзе поле маўчыць селяніна,
Дзе ня шэпчацца з коласам колас.
Далятаюць к нам крыкі: „Ратуйце!..
Праклінаем мы сонца і неба…
Нам ня трэба больш ласкі… Пачуйце…
Мы галодныя — хлеба нам… хлеба!..
Нас і так доўга грэлі праменьні,
Сонца песьціла нас, нібы дзетак,
А цяпер? Замест хлеба — каменьні.
Сьвежым вогнішчам пахне палетак.
Пад блакітным агнём небасхіла
Пустыром увесь край выглядае…
Дзе шумела жыцьцё — там магіла,
Толькі енкі… і плач не змаўкае…
Ай… ратуйце… ратуйце, хто можа…
Вас, браты, памагчы заклікаем…
Эх!.. Багатым было Паваложжа.
Цяпер голад у нас… паміраем“…
Кліч разносіцца гулам па сьвету,
Нібы звон той хаўтурны галосіць…