Старонка:Завіруха (1929).pdf/8

Гэта старонка была вычытаная

про-. Можна толькі яе вызначыць — ставіць першыя вехі. Можна, дзеля таго што якар ёсьць. Маяк відаць.

Мы засыпаны сьнежнымі іскрамі,
Ломім ногі ў гальлі буралом
Крычым сонцу: „Блізка мы, блізка мы!
К сьвету Вялікаму! Новаму!

Калі ў першым сваім вершы я казаў:

У Край родны, край сумны крыжоў і балотаў…
Ці хутка пачую я песьню чаротаў
Над сонным балотам тваім?

то сягоньня сьпяваю:

Край новы ўзрасьце на бураломе —
Машыны будзе век, ня трэба будзе конь,
Бляск электрычаства там хмара не заслоніць,
Людзкое будзе ўсё: зямля, вада, агонь…

Не назад — у мінулае, а наперад — у будучыну пазіраем мы.

Гэту маленькую прадмову я прымушан напісаць дзеля таго, каб паставіць ў вядомыя межы маіх чытачоў і крытыкаў.

М. Ч.