Старонка:Завіруха (1929).pdf/87

Гэта старонка не была вычытаная

ПЕСЬНЯ ПЕРШАГА МАЯ

Вітайце дзень Першага Мая,
Працоўнай сям‘і ўсе народы,
І хваляй ад краю да краю,
Хай песьня нясецца свабоды.

Вітайце ўсе новае сьвята,
Хто жыў у пакуце, ў няволі,
Хто плакаў, стагнаў ад няволі,
Крыж цяжкі — у дзень гэты зьняты.

Вас, брацьця ў няволі, вітаем!..
Мы прыдзем да вас на ўспамогу:
Мы вольны. Мы песьні сьпяваем,
Мы кветкамі сьцелем дарогу.

Дзень гэты — днём будзе вялікім,
Як сонца ўсім роўна засьвеціць,
Старцы засьпяваюць і дзеці,
Іх гімны пальлюцца бяз ліку.

Вітайце дзень Першага Мая,
Адзеньце прыгожае ўбраньне…
Хай кожны з вас кветкі трымае, —
Адзнакі вясны сьвяткаваньня.