Старонка:Завіруха (1929).pdf/89

Гэта старонка не была вычытаная

АРАТАМУ

Прышла вясна… Хай згіне сон!
Бяры хутчэй сявеньку,
Выходзь на ўзораны загон,
Сей, братку, памаленьку.

Цябе чакае ўжо ральля
Прыгожай вольнай нівы, —
Няма асоту, ні быльля…
Год будзе урадлівы.

Зямлі ты роднай гаспадар,
Ня пасынак у маткі.
Крывавай працы шчодры дар
Ня пойдзе на падаткі.

Ты працаваў… а крыўда, зьдзек
Над каркам панавалі…
Цябе за працу з веку ў век
Жывёлай абзывалі.

Сьлязамі, потам паліваў
Ты родныя абшары.
Жыцьця ты вольнага чакаў,
І вось… збыліся мары.