Старонка:Завіруха (1929).pdf/90

Гэта старонка не была вычытаная

Загінуў вораг — вечны кат.
Ня прыдзе ён ніколі…
Трымай-жа моцна, родны брат
Свой сьцяг здабытай волі.

Вясною раньняю засей
Загон свой ярыною,
І думкі сумныя разьвей
У полі за сахою,

Паслухай, жаўрык што зьвініць,
Што ён табе гавора:
Араты вольна будзе жыць,
Што сном было учора!

А сонца яснага прамень
Цябе як моцна грэе...
Цябе вітае новы дзень...
Глядзі! Усход бялее!

І новы дзень за працу дар
Нясе… О, дар багаты!
Зямлі і працы гаспадар
У поле йдзі, араты!

27-III 1921 г.

|}