Старонка:Завіруха (1929).pdf/96

Гэта старонка не была вычытаная

Старац хвалы ім песьню сьпяваў,
Струны ліры гучней ўсё ігралі…
Шмат імён ён яшчэ ўспамінаў,
Што таксама калісь ваявалі.

Ды вось сумную песьню пяяць
Ён пачаў, і усіх задзівіла:
Ў гэтай песьні ён стаў праклінаць
Ворага — Януша Радзівіла.

Аб ім старац шмат страху казаў,
Ажно з жалю сьціскаліся грудзі,
Як ён вёскі паліў, мужыкоў забіваў,
Як бязьвінную кроў лілі людзі.

Лірнік скончыў: „любіце свой край,
А як вернецца час той прымусу,
Тагды ў лес, брат-мужык, уцякай,
Ён прытуліць цябе — беларуса“.

Укруг старца сабраўся народ,
Слухаў песьню… і чую я крыкі:
„Хай казацтва жыве як ўпярод,
Хай жыве атаман іх вялікі.“

1920 г.

|}